Сообщение
Георгий Чеховский » 16 июл 2019 11:07
Афіцыйная заява Curva Sud
Сучасны футбол, у якім усіх хвалююць толькі грошы, наносіць яшчэ адзін удар па ўсіх заўзятарах "Мілана" - прэзідэнт "Аталанты" Перкасі папрасіў згуляць на "Сан Сіра" матчы Лігі чэмпіёнаў у наступным сезоне. У футболе, які МЫ любім і баронім, гэтая просьба была бы са смехам адкінутая. Вы хваліліся сваім новым стадыёнам, а цяпер адважыліся прасіць згуляць на "Сан Сіра"? Вы ведаеце, аб чым просіце, Перкасі? Вы ведаеце, што такое "Сан Сіра", Перкасі? Не, ён не ведае, бо інакш не дазволіў бы сабе бянтэжыць "Мілан" гэтай просьбай. Яна з энтузіязмам сустрэтая ўсімі крывадушнікамі, якія круцяцца каля футбола, але абражае НАС, заўзятараў "Расанэры", якім давядзецца глядзець, як на нашым стадыёне чужая каманда гуляе ў Лізе чэмпіёнаў за наш кошт. Цікава, што б сказаў прэзідэнт Перкасі, калі б заўтра "Брэшыя" папрасіла "Аталанту" згуляць на іх стадыёне некалькі матчаў? Ён бы адмовіў ці падтрымаў прэцэдэнт, які сам і стварыў? Што сказалі б яго заўзятары? Чаму ён не атаясамлівае сябе з фанатамі як "галоўны заўзятар "Аталанты"? Тое, што цяпер церпім мы і фаны "Інтэра", аднойчы можа здарыцца з тыфозі" Аталанты", "Напалі", "Ромы", з любымі фанатамі, якіх выганяюць з іх стадыёна, як быццам гэта не іх дом. Гэта тое, што нас чакае, калі важны толькі прыбытак? Любы прэзідэнт зможа папрасіць гуляць на стадыёне, які яму падабаецца, не турбуючыся аб рэакцыі і пачуццях мноства заўзятараў, якія любяць гэты стадыён настолькі, як і ўласны дом? Ці магчыма, што ў футболе больш няма павагі да запалу заўзятараў, да іх гісторыі, да іх нежадання адчуваць сябе часткай свету, які робіць усё, каб ператварыць іх у кліентаў? Дарагі "Мілан", "Сан Сіра" – гэта наш дом. Gate 14 - дзверы ў яго, і ніхто не клікаў сюды няпрошаных гасцей. "Сан Сіра" - стадыён "Мілана" і "Інтэра", тут плакалі, спявалі, пакутавалі і радаваліся дзясяткі пакаленняў фанатаў. На "Сан Сіра" прайшлі 50 гадоў жыцця ультрас, на "Сан Сіра" былі напісаны памятныя старонкі гісторыі футбола, з "Сан Сіра" звязаны легенды аб найвялікшых футбалістах "Мілана" і "Інтэра". І мы не жадаем, нехта прачынаўся раніцай і прасіў гуляць тут, нібыта гэта яго дом. Паколькі "Сан Сіра" – гэта не тэатр або памяшканне, якое арандуюць, гэта не віла для правядзення вечарынак. "Сан Сіра" поўны чырвона-чорнай страсці, любові, міланізму, тых каштоўнасцей, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне, таго менталітэту, што на працягу 51 года адрозніваў міланскіх ультрас ад усіх астатніх. Перкасі, адвязі сваіх хлопцаў у Рэджа-Эмілію, пішыце гісторыю сваёй каманды там, далёка ад яе стадыёна і яе заўзятараў, далёка ад Бергама. У Мілане вы ніколі не будзеце адчуваць сябе дома. Мы - людзі, мы - заўзятары "Мілана", у нас ёсць свае прычыны і, перш за ўсё, пачуцці. Мы просім не таптацца па іх. Мы не пацерпім гэтага, нават ад "Мілана".